Ці чакаць беларусам снегу 26 лютага, расказалі сіноптыкі
У чацвер ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. На дарогах - галалёдзіца, у сувязі з гэтым у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.