Рост экспарту, рэкорд у вытворчасці малака. Як спрацаваў АПК Беларусі ў 2025 годзе
Як адзначыў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Кулак, індэкс фізічнага аб'ёму прамысловай вытворчасці па арганізацыях сістэмы Мінсельгасхарча склаў 105 працэнтаў да 2024 года, у тым ліку ў вытворчасці прадуктаў харчавання - 105,2 працэнта.