Урад устанавіў новыя цэны на газ, цеплавую і электраэнергію для насельніцтва
Пастановай прадугледжваецца павелічэнне з 1 сакавіка 2026 года цэн (тарыфаў), зыходзячы з падыходаў, прынятых пры размеркаванні прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры ў памеры 22,5 бел. руб. (або 0,5 базавай велічыні) паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі (у межах параметраў, вызначаных указам Прэзідэнта ад 23 студзеня 2026 года нумар 33 "Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2026 год").