Шэдэўры класікі і гранд-канцэрт: што чакае гасцей Міжнароднага форуму дырыжораў у Магілёве
Для абласнога цэнтра гэта ўжо трэці форум, мерапрыемства праводзяць раз у два гады. Яно накіравана на прафесійны рост удзельнікаў, умацаванне нацыянальнай самасвядомасці і стварэнне адзінай культурнай прасторы.