Беларусь плануе развіваць кааперацыю з Узбекістанам і экспарт прадукцыі легпрама
"У першую чаргу мы зацікаўлены ў экспартных пастаўках. Сёння падпішуць кантракты "Віцебскія дываны", "Мілавіца", таксама мы адпрацоўваем пастаўкі тканін "Магатэкса" і Аршанскага льнокамбіната. У нас ёсць пастаянныя ўзаемаадносіны з Узбекістанам, ёсць пакупнікі", - сказала Надзея Лазарэвіч.