Каралёк дапамог гандбалістам "Кельцы" выйграць трэці матч запар у Лізе чэмпіёнаў
Польскі "Кельцы" здабыў трэцюю вікторыю запар, перамогшы на сваёй арэне венгерскі "Веспрэм" - 36:35. Беларускі лінейны гаспадароў Арцём Каралёк вызначыўся пяць разоў, усяго ў гэтым сезоне чэмпіёнскай Лігі ў яго актыве 46 мячоў.