Снегапады засталіся ў мінулым? Якое надвор'е чакае беларусаў 20 лютага
20 лютага будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с.