"Пацяпленне будзе нядоўгім". Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на тыдзень
Міжземнаморскі цыкланічны віхор падыме ачаг калянулявых тэмператур з поўдня Еўропы, што прывядзе не толькі да павышэння тэмпературнага рэжыму, але і да выпадзення моцных ападкаў у выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, а таксама ўтварэння галалёдных з'яў.