Снег з дажджом і да +2°С. Якім будзе надвор'е ў Беларусі сёння
На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, снег з дажджом). У многіх раёнах прагназуецца галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты.