Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць са СКА ў Санкт-Пецярбургу
Прымаць падапечных Дзмітрыя Квартальнава будзе піцерскі СКА. Гасцявое турнэ мінчане пачалі 15 студзеня з паражэння ад "Поўначсталі" (4:6), а два дні таму ў дынамаўскім дэрбі абыгралі маскоўскіх аднаклубнікаў (3:2).