"З жонкай адчуваем сябе ў Мінску як дома". Энас аб прадаўжэнні кантракта з "Дынама"
Амерыканскі нападаючы прадоўжыў кантракт з клубам да канца сезона-2027/28. За два з палавінай гады ў Мінску Сэм Энас правёў 183 матчы і набраў 153 (66+87) ачкі. На гэты момант ён узначальвае спіс лепшых бамбардзіраў сезона КХЛ, закінуўшы 22 шайбы і аддаўшы 28 галявых перадач.