Амаль 2,3 тыс. адзінак тэхнікі расчышчаюць рэспубліканскія і мясцовыя дарогі Беларусі ад снегу
"Дарожныя службы прадаўжаюць ліквідаваць наступствы непагоды. Па стане на 12.00, рэспубліканскія і мясцовыя аўтамабільныя дарогі ад снегу расчышчалі 2 тыс. 280 адзінак спецтэхнікі і больш як 2,4 тыс. работнікаў. У сферы дарожнай гаспадаркі прыняты дадатковыя меры па ажыццяўленні бяспечнага і бесперабойнага руху транспарту па аўтадарогах агульнага карыстання", - адзначылі ў прэс-службе.