Добавить новость





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Калі Мадура глядзіць зь люстэрка. Вэнэсуэльскі страх Лукашэнкі

Лукашэнка, нарэшце перарваў маўчаньне і нэрвова загаварыў пра падзеі вакол Вэнэсуэлы. Увесь патас ягонага выступу зводзіцца да таго, што ён прымярае гэтую сытуацыю на сябе, вельмі баіцца рэалізацыі вэнэсуэльскага сцэнару ў Беларусі.

Пяць дзён увесь сьвет абмяркоўваў падзеі вакол Вэнэсуэлы. А Аляксандр Лукашэнка маўчаў. Ці то чакаў рэакцыі Масквы, ці то хацеў больш дакладна зразумець, што адбываецца, ці проста патрэбен быў час, каб выйсьці з стану шоку. Паўза зацягнулася.

Нарэшце 8 студзеня падчас цырымоніі ўручэньня прэмій ён перарваў маўчаньне.

Пасьля дзяжурных фраз пра духоўнае адраджэньне Лукашэнка загаварыў пра галоўнае, што яго найбольш хвалявала гэтыя дні. Зьмест выступу пра падзеі вакол Вэнэсуэлы сьведчыў пра тое, ён быў вельмі ўсхваляваны, нэрвовы, узбуджаны. Казаў спантанна, пераскокваючы з аднаго на другое. Гаварыў тое, што набалела, што накіпела.

Характарызуючы сучасную абстаноўку ў сьвеце, Лукашэнка адзначыў, што яна «абсалютна заблытаная і незразумелая». Ацэньваючы апошнія падзеі, ён чатыры разы ўжыў слова «шаленства». Можна меркаваць, што ён сапраўды адчувае сябе няўтульна, некамфортна з прычыны разбурэньня ранейшага сусьветнага парадку, міжнародных правіл.

Але ж варта нагадаць, што сам Лукашэнка прыклаў руку да таго, каб запусьціць гэты працэс разбурэньня «парадку, заснаванага на правілах». Тут і пасадка ў менскім аэрапорце самалёта авіякампаніі Ryanair, каб затрымаць Рамана Пратасевіча. І атакі мігрантаў на суседнія краіны зь беларускай тэрыторыі. І масавыя запускі кантрабандных балёнаў з цыгарэтамі, што спынялі працу аэрапорта Вільні. І фактычны арышт літоўскіх грузавікоў. І самае галоўнае: падтрымка расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Слухаючы развагі Лукашэнкі наконт падзей вакол Вэнэсуэлы, можна зрабіць выснову: галоўнымі фігурамі гэтай вайсковай апэрацыі былі ня Дональд Трамп і Нікаляс Мадура, а сам беларускі ўладар. Паводле Лукашэнкі, менавіта ён быў у цэнтры цяперашняй вэнэсуэльскай гісторыі. Бо дае парады амэрыканцам ужо ня толькі, як размаўляць з Уладзімірам Пуціным, але і адносна Вэнэсуэлы.

Ствараецца ўражаньне: ён сам шчыра верыць, што адыгрывае важную ролю ў сусьветнай палітыцы. Толькі некалькі рэплік:

«У часы Чавэса, калі яны працавалі разам з Нікалясам Мадурам. Я часта бываў там, ведаў аднаго і другога. Напярэдадні я сказаў, што калі вы, амэрыканцы, хочаце другі Віетнам, вы яго атрымаеце. Як бы тамака ні складалася сытуацыя, мне здаецца, яны гэта пачулі... Я вас папярэджваў заўсёды пра гэта... Я гэта з болем кажу пра тое, што быў у нейкай ступені ўцягнуты ў гэтую сытуацыю ў самым пачатку. І амэрыканцаў інфармаваў, што вэнэсуэльцы гатовы з вамі супрацоўнічаць... Я перадаў усе мэсыджы ад Нікаляса Мадура... Я ім заўсёды казаў, але і свайго старэйшага брата папярэджваў, і прама напярэдадні гэтага агіднага мерапрыемства (гаворка пра апэрацыю ЗША для затрыманьня Мадура. — РС)».

Лукашэнка не хавае свайго абурэньня дзеяньнямі ЗША ў Вэнэсуэле. Маўляў, «ніякай праўды, ніякага правасудзьдзя ў іх не было, няма і ня будзе». Гучыць так, нібы сам ён зьяўляецца зацятым абаронцам правасудзьдзя.

«Але трэба было паказаць свой „гераізм“. На кім вы вырашылі паказаць? На безабаронным чалавеку?», — абураецца Лукашэнка дзеяньнямі супраць вэнэсуэльскага кіраўніка.

Па-першае, Мадура ня быў безабаронным. Яго ахоўвалі не толькі вэнэсуэльскія вайскоўцы, але і кубінскі спэцназ. Па-другое, ідзецца пра чалавека, які больш дзесяці гадоў фальсыфікаваў выбары і жорстка душыў усе пратэсты, у выніку якіх пацярпелі, загінулі сотні людзей, мільёны былі вымушаны эміграваць.

Таксама Лукашэнка абураецца арыштам жонкі Мадуры Сіліі Флёрэс. Маўляў, гэта ж негуманна. А тое, што ў Беларусі тысячы сямей пацярпелі толькі праз тое, што зьяўляюцца сваякамі палітвязьняў ці палітычных эмігрантаў, гэта як? Прычым, Лукашэнка публічна папярэджваў апазыцыйных палітыкаў за мяжой, што маўляў, глядзіце, тут у Беларусі засталіся вашыя сваякі.

І яшчэ адна рэпліка:

«Навошта было захопліваць зусім нядаўна парожні расейскі танкер пад сьцягам Расеі? Навошта гэта трэба было рабіць, калі вы хочаце міру ва Ўкраіне?»

То бок, паводле лёгікі Лукашэнкі, дзеля замірэньня ва Ўкраіне варта залагоджваць Расею.

Але гэтыя развагі павінны былі падвесьці да асноўнага, цэнтральнага пытаньня, якое найбольш хвалюе, баліць, трымціць. Увесь патас выступу Лукашэнкі наконт вэнэсуэльскіх падзей зводзіцца да таго, што ён прымярае гэтую сытуацыю на сябе. Таму як раз самае запаветнае, патаемнае, магчыма, падсьвядомае было сказана ў канцы. Вось галоўная выснова:

«Вы памятаеце ў мінулым годзе пасяджэньне Савета бясьпекі Беларусі, дзе мы разьмеркавалі ролі на выпадак „а што, калі ня будзе прэзыдэнта“. Слухайце, як у ваду глядзелі. Таму варыянт Вэнэсуэлы ў Беларусі нерэальны. Нават калі гэта адбудзецца, у нас усё на гэты выпадак прадугледжана... Таму нам трэба быць як мага асьцярожней».

Але, калі «варыянт Вэнэсуэлы ў Беларусі нерэальны», то навошта да яго рыхтавацца? Як вядома, у страха вочы вялікія. Адсюль асьцярогі, шок і абурэньне.

Дарэчы, у Вэнэсуэле палітычныя паплечнікі Мадура абвесьцілі аб вызваленьні палітвязьняў. Добры прыклад дзеля палітычнага выжываньня роднаснага рэжыму.

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net