Ці можна з дапамогай YouTube перамагчы афіцыйную ідэалёгію. Размова з аўтарам «Вусоў Скарыны» Цімафеем Акудовічам
У размове са Свабодай адзін з самых вядомых папулярызатараў беларускай гісторыі расказвае пра кранальны фідбэк ад сваіх гледачоў, прычыны перапісваньня школьных падручнікаў і будучыню.
Цімафей Акудовіч называе сябе папулярызатарам гісторыі. Яму 42 гады, зараз жыве ў Варшаве. Зьяўляецца аўтарам і вядучым шэрагу інтэрнэт праектаў. Адзін з самых вядомых — шоў «Вусы Скарыны», якое выходзіць на «Белсаце». Акрамя гэтага актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю, адзін з сузаснавальнікаў ініцыятывы...