Беларусы заваявалі бронзу на Гульнях будучыні ў Абу-Дабі
У матчы за трэцяе месца беларусы ўзялі верх над паўночнамакедонскай EFP з лікам 2:0. На групавым этапе беларусы перамаглі каманды Е7 з ААЭ і мексіканскую Mexico Quetzales з аднолькавым вынікам 3:0 і ўступілі расійскай Donstu Esports - 0:3. У паўфінале ігракі MinskHouse на роўных умовах змагаліся з будучым чэмпіёнам яшчэ адной расійскай камандай xGoat, але ўступілі з лікам 0:2.