«Няма ніякіх „зьехаўшых“ і „застаўшыхся“. Вялікая размова з Сашам Чарнухам пра беларусаў, іх музыку і ўжо напісаную трэцюю кнігу
У размове з Свабодай кіраўнік і стваральнік «Міністэрства Сэпультуры» расказвае, якую музыку слухаў у 2025 годзе, чаму не ўвайшоў у літаратурную тусоўку, нягледзячы на посьпех сваіх першых дзьвюх кніг, і чаго чакае ад новага 2026-га.
Саша Чарнуха надалей жыве ў Варшаве, куды трапіў пасьля ад’езду зь Беларусі. Кажа, што пакуль не плянуе пераезду. Займаецца сваімі праектамі, нават празь пяць гадоў пасьля пачатку эміграцыі не перайшоў да заняткаў чымсьці іншым. Кажа, што дагэтуль ня выгараў і...