Зацверджана праграма сацэканамразвіцця Беларусі на 2026-2030 гады
Праграмай вызначана сем прыярытэтаў пяцігодкі. Першы прыярытэт - нацыянальная дэмаграфічная бяспека, гэта значыць захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і. Другі - развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы. Трэці - стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця.