5 млн 321 тыс. т збожжа разам з рапсам убрана ў Беларусі
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 54 працэнтаў плошчы, што складае 1 млн 72 тыс. га, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 11 жніўня, на палях краіны намалочана 5 млн 321 тыс. т збожжа разам з рапсам.