Па ўсходзе - навальніцы, па паўднёвым усходзе - моцныя дажджы. У Беларусі зноў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
Ноччу і раніцай па ўсходняй палове, днём месцамі магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер ноччу прагназуецца пераменных напрамкаў, днём заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.