Першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Славянскага базару" сустракае сёння Віцебск
Галоўнай падзеяй XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёння стане конкурс выканаўцаў эстраднай песні. У першы дзень творчага спаборніцтва яго ўдзельнікі будуць спяваць сусветныя хіты. Беларусь будзе прадстаўляць Лера Бернатовіч.