Штурхальнік ядра Тамашэвіч прынёс Беларусі першае золата дамашняга Кубка мацнейшых
За прызы ў мужчынскім штурханні ядра змагаліся па чатыры лепшыя прадстаўнікі гэтай дысцыпліны з Беларусі і Расіі. Упэўненую перамогу атрымаў лідар нашай каманды Алег Тамашэвіч.