"Нас з мужам пазнаёмілі сабакі". Гісторыя ўладальнікаў гадавальніка, дзе жывуць коргі
Сабачкі, якія знешне падобныя да лісічак ці міні-аўчарак на кароценькіх ножках, настолькі хутка захопліваюць увагу, што забываеш аб мэце візіту ў гадавальнік. Хочацца толькі аднаго: абдымаць іх, гладзіць і бясконца фатаграфаваць.