НАУ перадало спэцыяльнаму пасланьніку ЭЗ больш як 200 прозьвішчаў для санкцыйных сьпісаў
«Комплекс праблемаў санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі» абмеркаваў з спэцыяльным пасланьнікам Эўразьвязу у пытаньні санкцыяў Дэйвідам О’Саліванам кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка на сустрэчы ў Брусэлі.