Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала праваабарончую прэмію
Яна атрымала праваабарончую прэмію ў намінацыі "Праваабарончая салідарнасць года-2023".
Artykuł Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала праваабарончую прэмію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Актывістка „Еўрапейскай Беларусі”, палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала праваабарончую прэмію ў намінацыі „Праваабарончая салідарнасць года-2023”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/12/photo_2023-12-11_21-26-13-768x1024.jpg)
Гэта справядлівая ўзнагарода. Таму што адбываючы свой тэрмін, Паліна змагаецца за свае правы, не скараецца перад беззаконнем, кажа яе муж Андрэй Шарэнда:
– У дзень прыняцця дэкларацыі правоў чалавека беларуская праваабарончая супольнасць абірала лаўрэатаў сваёй праваабарончай прэміі. У адной з намінацый перамагла мая жонка Паліна Шарэнда-Панасюк.
Рэжым за яе змаганне жорстка помсціць. Да першапачатковага двухгадовага зняволення ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму дабаўлена яшчэ два гады нібы за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала праваабарончую прэмію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.