У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з КДБ Андрэя Зельцэра
![У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з КДБ Андрэя Зельцэра](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/10/зельц.jpg)
Удзельнікі акцыі каля пасольства Беларусі трымалі ў руках яго фота.
Artykuł У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з КДБ Андрэя Зельцэра pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
![](/wp-content/uploads/2021/10/%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%86.jpg)
Удзельнікі акцыі каля пасольства Беларусі трымалі ў руках яго фота, а таксама здымкі іншых беларусаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 28 верасня споўнілася два гады з дня смерці 31-гадовага Зельцэра.
Тады група сілавікоў у цывільным выламала дзверы кватэры айцішніка. Ён пачаў страляць па іх з паляўнічай зброі і быў забіты агнём у адказ. У той перастрэлцы таксама загінуў афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк.
Беларусы, якія ў сацсетках каментавалі гісторыю з Андрэем Зельцэрам, трапілі пад крымінальны пераслед. Праваабаронцам вядома пра 125 затрыманых, 124 з іх былі асуджаны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з КДБ Андрэя Зельцэра pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.