Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі»
![Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі»](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/08/seredich.jpg)
Сярэдзіч быў галоўным рэдактарам выдання на працягу 28 гадоў з моманту заснавання газеты ў ліпені 1995 года.
Artykuł Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі». Ён быў галоўным рэдактарам выдання на працягу 28 гадоў з моманту заснавання газеты ў ліпені 1995 года.
![](/wp-content/uploads/2023/08/seredich.jpg)
«Сыходжу. З болем у сэрцы вымаўляю гэтыя словы. Але жыццё ёсць жыццё. Праз пару месяцаў мне споўніцца 75 гадоў. І хочаш не хочаш, трэба развітвацца з цяжкай штодзённай працай і здароўе нагадвае пра неабходнасць спыніцца, і абставіны часу не спрыяюць актыўнай дзейнасці.
Вы, шаноўныя прыхільнікі «Народнай Волі», ведаеце, на якія ганебныя крокі пайшлі пэўныя сілы, каб нас разлучыць, спачатку адмовілі ў друкарскіх паслугах, нядаўна анулявалі пасведчанне аб рэгістрацыі газеты, якая на працягу больш за 10 гадоў не мела ніводнага папярэджання ні ад Міністэрства інфармацыі, ні ад Адміністрацыі прэзідэнта. Без усялякіх падстаў знішчылі выданне, якое з’яўлялася ўзорам для ўсіх беларускіх СМІ», — напісаў Іосіф Сярэдзіч у звароце.
Іосіф Сярэдзіч дадаў, што правы ўласніка сайта nv-online.info ён перадаў іншай асобе, таму электронны партал не знікае з інфармацыйнага поля.
Artykuł Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.