Барацьба за тытул каралевы кветак. Міжнародны турнір "Хрустальная ружа" сабраў 175 гімнастак
Турнір праводзіцца не першы год і паспеў стаць традыцыйным стартам у сезоне не толькі для беларускіх грацый, але і для іх замежных саперніц. Звычайна спаборніцтвы праводзіліся ў канцы ліпеня, але ў гэтым годзе тэрміны турніру сумясцілі са спаборніцтвамі гімнастак на ІІ Гульнях краін СНД.