155 дзён нічога невядома пра Марыю Калеснікаву
![155 дзён нічога невядома пра Марыю Калеснікаву](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/05/Калеснікава.jpeg)
Пра гэта напісала ў Фэйсбуку сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч.
Artykuł 155 дзён нічога невядома пра Марыю Калеснікаву pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Больш за 5 месяцаў яе ўтойваюць нават ад родных.
![](/wp-content/uploads/2023/05/%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0.jpeg)
Пра гэта напісала ў Фэйсбуку сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч.
Дакладна невядома, што са здароўем Марыі, у якіх умовах яна ўтрымліваецца. Няма ні лістоў, ні званкоў родным, ні сустрэч з адвакатам. Поўная цішыня прымушае не проста хвалявацца, а біць трывогу, піша Хоміч і дадае, што інфармацыйная блакада закранула не толькі Марыю, але і іншых зняволеных.
„Змагацца з гэтым можна толькі не выпускаючы праблему з фокусу ўвагі!”, – зазначае сястра палітзняволенай.
Па стане на 21 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1476 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.
Artykuł 155 дзён нічога невядома пра Марыю Калеснікаву pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.