Шанцы каліноўцаў супраць вагнэраўцаў ацэньвае ўкраінскі вайсковы экспэрт
![Шанцы каліноўцаў супраць вагнэраўцаў ацэньвае ўкраінскі вайсковы экспэрт](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-0a84-08db86d58952_w800_h450.jpg)
Дывэрсійныя групы для правакацый на мяжы, сумесны бізнэс з рэжымам Лукашэнкі ў Афрыцы, падаўленьне пратэстаў у Беларусі – гэтым усім могуць займацца найміты ПВК «Вагнэр» у Беларусі, паводле ўкраінскага вайсковага экспэрта. Вэтэран батальёну «Айдар», навуковец Яўген Дзікі ў эфіры Свабоды Premium ацэньвае рэальныя пагрозы, якія нясе для Беларусі і Ўкраіны знаходжаньне «Вагнэра» ў Беларусі.