Дзяржабвінавачванне па справе Эдуарда Бабарыкі падтрымлівае сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль
Менскі абласны суду выязным судовым пасяджэнні з 22 траўня пачаў разгляд справы супраць Эдуарда Бабарыкі. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка, а дзяржабвінавачванне падтрымлівае Аляксандр Кароль, які з’яўляецца старшым пракурорам аддзелу Генпракуратуры.
Пракурор вядомы сваім удзелам у гучных палітычна матываваных справах. Кароль падтрымліваў абвінавачванне па справе „Вясны”, фігурантамі якой выступалі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў. Ён запрасіў ім вялікія тэрміны зняволення. Таксама Кароль падтрымліваў дзяржабвінавачванне па справах мастака Алеся Пушкіна, а таксама Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. У 2021 годзе Аляксандар Кароль атрымаў з рук Лукашэнкі медаль „За працоўныя заслугі”.
Суд над Эдуардам Бабарыкам, які ўтрымліваецца пад вартай амаль тры гады
Artykuł Дзяржабвінавачванне па справе Эдуарда Бабарыкі падтрымлівае сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.