Удзельнікі фэсту „Культура ў эміграцыі” салідарныя з беларускімі палітвязнямі
У Кракаве 4-га чэрвеня на Віле Дэцыюша, якая стала стала на гэтыя выходныя кропкай творчых сустрэчаў, працягваліся прэзентацыі, абмеркаванні, выступы. Таксама ў межах беларускага фестывалю „Культура ў эміграцыі” была арганізавана акцыя салідарнасці з падпісаннем паштовак як зняволеным творцам, так і іншым беларускім палітвязням.
Цягам двух дзён у цэнтральнай залі Вілы была магчымасць падпісаць паштоўкі палітвязням: падрыхтаваны спіс з адрасамі людзей слова ў няволі. Сітуацыю з беларускімі палітычнымі зняволенымі так ці інакш згадвалі ці не ўсе выступоўцы, бо амаль кожны мае за кратамі блізкіх сяброў альбо знаёмых. Улады блакуюць ліставанне, абмяжоўваюць камунікацыю, тым не менш людзі працягваюць і будуць працягваць пісаць лісты і паштоўкі, нягледзячы на створаныя перашкоды.
Уладзімір Арлоў распавядаў пра жанчын і іх ролю ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага
Таццяна Нядбай прэзентавала кнігу Нобелеўскага лаўрэата зняволенага праваабаронцы „Алесь”, куды ўвайшлі тэксты Алеся Бяляцкага розных гадоў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прысутныя Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алена Лапцёнак.
Праваабарончы цэнтр Вясна разам з аўтаркай Таццянай Астроўскай прадставілі навуковае даследаванне „Культура і то супраціў: Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988). Кніга выклікала вялікую зацікаўленасць у знаўцаў гістарычнага літаратурнага працэсу.
Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай „Перспектыва Вольнай Беларусі”, пасля якой адбыліся дэбаты з удзелам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліны Коўшык, Амбасадара Польшы Артура Міхальскага і прэзідэнта Польскага Пэн-клубу ў 2010-2022 гг. Адама Паморскага.
Яніна Стэфанчук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Удзельнікі фэсту „Культура ў эміграцыі” салідарныя з беларускімі палітвязнямі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.