Зянон Пазьняк: Наша сіла – гэта наш народ
![Зянон Пазьняк: Наша сіла – гэта наш народ](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/02/Зянон-Пазняк.jpg)
"Госць Рацыі" палітык, лідар КХП-БНФ Зянон Пазьняк.
Artykuł Зянон Пазьняк: Наша сіла – гэта наш народ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Што чакае Беларусь, якая знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі. Што рабіць, каб вызваліць нашу краіну з лапаў „Мордара” і калгаснага дыктатара.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/02/%D0%97%D1%8F%D0%BD%D0%BE%D0%BD-%D0%9F%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D0%BA.jpg)
Пра гэта мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі” палітыкам, лідарам КХП-БНФ Зянонам Пазьняком.
РР: Ці не замалыя сілы ў „Вольнай Беларусі”, нават калі будзеце супрацоўнічаць з палком Каліноўскага, для барацьбы над такім страшным ворагам, які ўмацаваўся за 30-ць гадоў.
– Сілы немалыя, бо сіла вызначаецца якасцю людзей. Нам не трэба тысячы, нам трэба хаця б дзесяць разумных, талковых чалавек. Наша сіла – гэта наш народ. Калі мы гаворым пра тое, што ад нас чакаюць, чаго хочуць людзі, мы атрымліваем падтрымку. Гэта ўжо ўсё праверана. Таму пытанне не ў тым, што чым паболей, а ў тым, каб чым лепей.
РР: Гэта канешне так, але ж Вы бачыце, як застрашаныя людзі ў Беларусі. Як кажуць загналі пад плінтус, зацэментавалі. Ці ёсць нейкае спадзяванне падняць народ.
– Як толькі Расея будзе пераможаная, калі пацерпіць паражэнне, то адразу зляціць Лукашэнка з яго рэжымам. Яны будуць уцякаць, як мышы з карабля. А чаго тады баяцца? Тады хай людзі не баяцца. Гэта будзе наша беларуская дзяржава, усё можна будзе купляць і прадаваць, будзе магчымасць працаваць, будуць забяспечаны правы, ніхто не будзе здзекавацца з беларусаў, з беларускай мовы. Не будзе чаго баяцца. Гэта адно, а другое, не ўсе баяцца. Ёсць людзі, якія зацяліся і чакаюць свайго часу, я гэта добра ведаю. Гэтыя людзі, якія зацяліся і чакаюць свайго часу, яны будуць актыўна дапамагаць, каб гэтая хунта, каб яны паўцякалі альбо зніклі. Тут няма такога, што нічога не будзе, бо ўсе баяцца, не будзе страху, бо знікне крыніца страху.
РР: Згодна, але калі цяперашняя сітуацыя працягнецца, яна ж можа зацягнуцца не на год.
– Так, яна можа зацягнуцца, але гэта працэсы, якія ідуць дваяка. З аднаго боку, яны зневажаюць беларусаў, нішчаць, кідаюць іх у турмы. Але ж нас амаль дзесяць мільёнаў. Беларусы ацэньваюць, яны бачаць, ідзе накапленне сілы з аднаго і другога боку. У іх перспектывы ніякай няма, яны ж не будуць вечнымі, ні Расея, зацягнецца на некалькі гадоў. Але наша сіла будзе вырастаць, яна будзе вырастаць знутры. Акрамя таго ў нас ёсць знешнія сілы, сотні тысяч добрых беларусаў выехалі за мяжу, добрыя хлопцы ваююць. Усё гэта будзе нарастаць, пытанне часу. Важна, што тэндэнцыя, якая ёсць да свабоды, яна больш магутная, чым тэндэнцыя затаптаць, знішчыць і сцвердзіць сваю ўладу. Гэта тэндэнцыя большая, таму калі нават яно зацягнецца, то працэсы будуць ісці не на іхную карысць.
РР: Цяпер Святлана Ціханоўская гаворыць, што трэба знішчаць крыважэрную Расею і г.д. Можа цяпер з ёй у Вас атрымаецца супраца?
– Не. Назваць агрэсарам гэта ніякія не погляды. Расея наш натуральны вораг, ніякіх надзей на Расею не павінна быць. Ніякіх спасылак на паліткарэктнасць Захаду не павінна быць. Вядома чаму Захад супрацоўнічае з Расеяй, бо там газ, нафта. Таму не, гэтую рыторыку можна памяняць, але гэтая рыторыка мае ў іх абмежаванае значэнне. А вось сутнасць застаецца, яны хаваюць, пра сутнасць яны не гавораць. Нават калі сутнасна трэба было сказаць, я ўжо казаў „Ойча наш” Каліноўскага „Тады народ зажывеш шчасліва, калі маскаля над табой не будзе”. Нават гэта яны не могуць зрабіць. Не схаваешся, нікога не ашукаеш, не абманеш. Калі ім прапануецца стварыць кабінет, каб ён быў асобны, вольны, прызначыць прэм’ера і змагацца за вольную Беларусь, то яны адразу ў кусты і нічога не атрымалася. Гэтыя людзі, якія сядзелі, яны ж хацелі гэты кабінет стварыць і я на гэта пагаджаўся. Калі ласка, я парэкамендаваў і Усава, давайце створым орган, свой урад. Паколькі ў вас ужо ёсць аўтарытэт створаны на Захадзе, то прыміце гэта на сябе. Ім трэба было гэта толькі прыняць. Не, на гэта не пайшлі.
З „Госцем Рацыі” Зянонам Пазьняком размаўляла наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Зянон Пазьняк: Наша сіла – гэта наш народ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.