Генпракурор Швед перапісваецца з краінамі Лацінскай Амэрыкі аб выдачы былых эсэсаўцаў і назваў мінімальную суму ўрону ад нацысцкай акупацыі
![Генпракурор Швед перапісваецца з краінамі Лацінскай Амэрыкі аб выдачы былых эсэсаўцаў і назваў мінімальную суму ўрону ад нацысцкай акупацыі](https://gdb.rferl.org/3CFDA13E-66BC-47AF-9628-C3C0BD27253C_w800_h450.jpg)
Сёньня Андрэй Швед сустрэўся з Лукашэнкам і расказаў яму, што мінімальная сума матэрыяльнага ўрону ад нацысцкай акупацыі БССР складае 43,5 тысячы тон золата або 2 трлн. 300 млрд. далараў па цяперашнім курсе. Пра гэта ён заявіў у эфіры Беларускай тэлевізіі.