УЭФА перанёс фінал эўрапейскага Супэркубка з Расеі ў Грэцыю
![УЭФА перанёс фінал эўрапейскага Супэркубка з Расеі ў Грэцыю](https://gdb.rferl.org/03CEBE36-6860-4CDF-9AF6-41BA386BE219_w800_h450.jpg)
Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый УЕФА перанёс месца правядзеньня матчу Супэркубка ў 2023 годзе з Казані ў прыгарад сталіцы Грэцыі, Атэнаў. Пра рашэньне было абвешчана на афіцыйным сайце арганізацыі 25 студзеня.