Расея скараціла сваю вайсковую групоўку на тэрыторыі Беларусі
![Расея скараціла сваю вайсковую групоўку на тэрыторыі Беларусі](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/вайскоўцы.jpg)
Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Вадзім Скібіцкі ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону.
Artykuł Расея скараціла сваю вайсковую групоўку на тэрыторыі Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Расейцы скарацілі групоўку ў Беларусі да 5800 вайскоўцаў. Тыднем раней расейскі кантынгент налічваў каля 11 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Вадзім Скібіцкі ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/01/%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%86%D1%8B.jpg)
Паводле Скібіцкага, цяпер у Беларусі няма магутнага авіяцыйнага кампанента, нягледзячы на вучэнні. Акрамя таго, няма магутнага ракетнага кампанента, няма паветрана-дэсантных войскаў. Скібіцкі таксама паведаміў, што цяпер у Беларусі размешчаны адзін дывізіён “Іскандэр”, зенітна-ракетныя сістэмы С-300, С-400 і тры самалёты МІГ-31.
nashaniva.com
Artykuł Расея скараціла сваю вайсковую групоўку на тэрыторыі Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.