Беларускія валейбалісты выйгралі першы матч у Маладзёжнай лізе Расіі
У чацвёртым матчы групавога этапу нашы юніёры былі мацнейшымі за каманду "Енісей-2" з Краснаярска. У першай партыі ўдача была на баку саперніка - 25:20, але тры наступныя сэты засталіся за беларусамі - 25:23, 25:23 і 25:22.