Спецдакладчыца ААН прадставіла справаздачу пра беларусаў у выгнанні
Яна піша, што толькі невялікая колькасць беларускіх грамадзянаў звярнулася з просьбай пра наданне ім міжнароднай абароны як уцекачам.
Artykuł Спецдакладчыца ААН прадставіла справаздачу пра беларусаў у выгнанні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Спецдакладчыца па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн падрыхтавала справаздачу, у якой акцэнтуе ўвагу на становішчы беларусаў, якія вымушана пакінулі сваю краіну.
Пра яе даклад піша выданне reform.by.
„Іх міграцыя наўпрост зьвязаная з палітыкай, якая праводзіцца ўладамі Беларусі, і практыкай, якая ўжываецца імі, а таксама з мэтанакіравана створанай варожай абстаноўкай, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню”, — адзначае Марэн.
Яна піша, што толькі невялікая колькасць беларускіх грамадзянаў звярнулася з просьбай пра наданне ім міжнароднай абароны як уцекачам. Са жніўня 2020 году да канца 2021 году толькі 2300 беларусаў папрасілі прытулку ў Польшчы, хаця адсотак прынятых заяваў за гэты час значна вырас (да 95% у 2021 годзе).
Спецдакладчыца ААН па Беларусі адзначае, што многія беларусы былі вымушаныя пакінуць краіну з прычыны пагрозы парушэння іх эканамічных, сацыяльных і культурных правоў, у першую чаргу праз дыскрымінацыю і адвольнага звальнення з працы. У 2021 годзе было звольнена амаль 740 тысяч чалавек, у асноўным у вытворчым сектары.
Дзяржавам, міжнароднай супольнасці і міжнародным арганізацыям Анаіс Марэн раіць спрыяць стварэнню бяспечных і даступных шляхоў уезду для беларусаў, вымушаных пакінуць сваю краіну, і забяспечыць наяўнасць гуманітарных каналаў для ўезду.
Artykuł Спецдакладчыца ААН прадставіла справаздачу пра беларусаў у выгнанні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.