На дачку Паўла Латушкі завялі крымінальную справу, арыштавалі кватэру
Яна Латушка знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Ёй 28 гадоў.
Дэпартамент фінансавых раследаванняў распачаў крымінальную справу ў дачыненні да Яны Латушкі, дачкі кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былога амбасадара і былога міністра культуры Паўла Латушкі. Паведамляецца, што яе кватэра арыштаваная.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/DSC00530.jpg?v=1643394658)
Гэта адбылося падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведамілі Свабодзе ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве, Яна знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Ёй 28 гадоў.
Павел Латушка камэнтуе: «Сапраўды менавіта падчас яго выступу супрацоўнікі Камітэту фінансавых расследаванняў і Камітэту Дзяржкантролю звярнуліся і паведамілі пра заведзеную крымінальную справу. Якія абвінавачванні выстаўленыя, не сказалі».
Дачка Паўла Латушкі знаходзіцца ў Беластоку. Ёй невядома, па якой прычыне на яе завялі крымінальную справу. Яна пракаментавала: «Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў я не здзяйсняла. Так, я ўдзельнічаю ў акцыях, якія праходзяць у Польшчы, выступаю супраць гвалту, за справядлівасць. Я — дачка свайго бацькі і падтрымліваю яго».