Спробы нелегальнага прарыву адбываюцца на ўсёй працягласці мяжы з Беларуссю
Цягам 27 студзеня з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабаваў трапіць 21 чалавек, паведамляе Памежная варта Польшчы.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/56778890-833x400.jpg?v=1643396980)
Прэсавая сакратарка памежнай варты Польшчы Анна Міхальска звярнула ўвагу, што спробы нелегальнага прарыву адбываюцца на ўсёй працягласці мяжы з Беларуссю: «Групы нелегалаў малыя, але вельмі рашучыя. Спробы перасячэння мяжы тычыцца адбываюцца не толькі на зямлі, але і праз раку».
На ўчастках каля Міхалова, Дубічаў Царкоўных і Чарэмхі мяжу спрабавалі перайсці групы па 4-9 чалавек. Яны разразалі калючы дрот. Усіх нелегальных мігрантаў польскія памежнікі затрымалі. Гэта грамадзяне Емена, Егіпта, Лівана і Ірака.