У Партугаліі памежнікам, якія пабілі да сьмерці ўкраінца, далі ад 7 да 9 гадоў турмы
Траіх партугальскіх памежнікаў асудзілі на турэмныя тэрміны ад 7 да 9 гадоў за нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў украінцу Ігару Гаменюку, які памёр пасьля таго, як яго моцна пабілі ў ізалятары аэрапорта, перадае ВВС.