«Адчула сябе важнай і патрэбнай». Як ГУБАЗіК затрымаў псыхоляга — «адміністратарку дэструктыўнага тэлеграм-чату»
![«Адчула сябе важнай і патрэбнай». Як ГУБАЗіК затрымаў псыхоляга — «адміністратарку дэструктыўнага тэлеграм-чату»](https://gdb.rferl.org/f1f0a091-c63d-4ab9-9801-0719b2c88cab_cx0_cy57_cw0_w800_h450.jpg)
МУС заявіла, што ў Гомлі затрымалі «адміністратарку дэструктыўнага тэлеграм-чату». На відэа ГУБАЗіК— 38-гадовая жанчына, якая спакойна адказвае на пытаньні пра тэлеграм: «Навошта вам мая асабістая інфармацыя? Гэта маё прыватнае жыцьцё».