Сфатаграфаваўся без дазволу чыноўнікаў. Магілёўца адправілі на 10 дзён у ізалятар за фота з нацыянальным сьцягам
![Сфатаграфаваўся без дазволу чыноўнікаў. Магілёўца адправілі на 10 дзён у ізалятар за фота з нацыянальным сьцягам](https://gdb.rferl.org/47C74FCE-CA8A-4657-90F6-AED0B0469793_w800_h450.jpg)
У Магілёве за фатаграфаваньне зь бел-чырвона-белым сьцягам асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту 34-гадовага Аляксандра Саўчанку. Кастрычніцкі суд угледзеў у дзеяньнях магілёўца парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства. Справу разглядала судзьдзя Жанна Пушкіна.