Расею на чатыры гады адхілілі ад Алімпіядаў і чэмпіянатаў сьвету
Выканкам Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) на чатыры гады пазбавіў Расею права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку Алімпіядах і чэмпіянатах сьвету. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу WADA.