У Крамлі адрэагавалі на рашэньне Беларусі спрасьціць візавы рэжым з ЭЗ
![У Крамлі адрэагавалі на рашэньне Беларусі спрасьціць візавы рэжым з ЭЗ](https://gdb.rferl.org/8D9CCC87-3681-4D5C-905A-49C51AB06601_w800_h450.jpg)
Рашэньне прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб падпісаньні пагадненьняў з Эўразьвязам аб спрашчэньні выдачы віз і аб рэадмісіі не адаб’ецца на інтэграцыйных працэсах з Расеяй. Такое меркаваньне выказаў прэсавы сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітрый Пяскоў.