Беларускі ўдзельнік вайны на Данбасе абвясьціў галадоўку ў сьледчым ізалятары Марыюпалю
![Беларускі ўдзельнік вайны на Данбасе абвясьціў галадоўку ў сьледчым ізалятары Марыюпалю](https://gdb.rferl.org/12D21AAA-DB60-45CD-899C-2618AEE3D50D_cx0_cy4_cw0_w800_h450.jpg)
Беларускі добраахвотнік з батальёну «Данбас» Ігар Кляўко, які абвінавачваецца ва Ўкраіне ў выкраданьні чалавека, наўмысным забойстве і бандытызьме, пасьля пераводу з Дніпроўскай псыхіятрычнай лякарні ў Марыюпальскі сьледчы ізалятар абвясьціў галадоўку. Такім чынам ён пратэстуе супраць парушэньня сваіх правоў.