Як электравазок зьмяняе жыцьцё бабруйскай блогеркі
«Я адчуваю сябе дарослым чалавекам», — так кажа жыхарка Бабруйску Інга Татур пра тое, як зьмяніў яе жыцьцё электравазок. 49-гадовая жанчына мае хваробу цягліц і ня можа самастойна перасоўвацца. Дзевяць год таму вазок ёй падарылі беларускія блогеры.