Чаму брытанская манархія дэмакратызуецца, а беларуская ўлада манархізуецца
Брытанскі каралеўскі двор мае новую сям'ю. За некалькі дзён да вясельля прынца Гары і амэрыканскай акторкі Мэган Маркл мы аналізавалі фэномэн цікавасьці ў сьвеце да брытанскай каралеўскай сям’і, гаварылі пра тое, чым адметная змагарка за гендэрную роўнасьць Мэган Маркл і спрабавалі паглядзець на гэтую сьвецкую падзею зь беларускага ракурсу.