Журналіст Радыё Свабода уратаваў 4-гадовае дзіця з пажару пасьля атакі расейскага дрону ў Кіеўскай вобласьці
Журналіст і франтавы карэспандэнт Украінскай службы Радыё Свабода Мар’ян Кушнір выратаваў 4-гадовую дзяўчынку.
Ён вынес яе на руках з жылога дому ў Белагародцы пад Кіевам, у які ў ноч на 28 студзеня трапіў расейскі бесьпілётнік, піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Маці дзяўчынкі і мужчына, зь якім яна жыла, загінулі. Дзіця ў бясьпецы, яго забралі бацька і старэйшы брат.
«Я быў дома, пачуў выбух. Бесьпілётнік урэзаўся ў дах нашага дому, у верхнюю двухпавярховую кватэру. Я ўбачыў пажар,...