Рэжым абяцае ўвесці пакаранне для тых, хто не прызнаўся, што мае дазвол на жыхарства за мяжой
Рэжым абяцае ўвесці пакаранне для тых, хто не прызнаўся, што мае дазвол на жыхарства за мяжой. Але кажа пры гэтым, што і так усё пра ўсіх ведае.
Міністэрства ўнутраных спраў распрацуе меру адказасці за непаведамленне пра замежнае грамадзянства або від на жыхарства ў іншай краіне. А гэта, нагадаем, патрабаванне абноўленага закона аб грамадзянстве. І зрабіць гэта трэба цягам трох месяцаў у пісьмовым выглядзе падчас асабістага звароту ў дзяржорганы або электронным спосабам.
За два месяцы МУС атрымаў апавяшчэнні пра замежныя дакументы ад 6500 грамадзян Беларусі. Пра астатніх, як яны паведамляюць, яны „маюць звесткі”.
Крыніца: euroradio
Artykuł Рэжым абяцае ўвесці пакаранне для тых, хто не прызнаўся, што мае дазвол на жыхарства за мяжой pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.