Алесь Аркуш прэзентуе ў Беластоку сваю новую кнігу
Літаратурны клуб „Новая Зямля” запрашае 11 ліпеня на прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша „Тастамент Рагвалода”. Кніга ўтрымлівае дэтэктыўнае апавяданне „Тастамент Рагвалода” і два невялікія раманы „Захоп Беларусі марсіянамі” і „Сядзіба”.
Ва ўсіх творах прысутнічаюць дэтэктыўныя лініі, метафізічныя, таямнічыя гісторыі і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара, які шукае полацкія лёхі, ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага, які, насамрэч, так і не выдаў ніводнай сваёй кнігі, ад князя Рагвалода да хрысціцеля Полацкай зямлі Торвальда.
У прэзентацыі возьмуць удзел пісьменнікі Уладзімір Арлоў ды Кастусь Касяк.
Прэзентацыя адбудзецца ў Беларускім Хабе „Новая Зямля” (ul. Kardynała Wyszyńskiego 6A).
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алесь Аркуш прэзентуе ў Беластоку сваю новую кнігу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.